«Тэрмін «пакарання» мне невядомы. Дапускаю, што пастараюцца захапіць усе святы. А тое ж у адзіночцы 1 метр на 3 можа расслабіцца, святочны настрой адчуць. Так і ўяўляю шыкоўны святочны стол на 1 базавую, якую, дарэчы, яму не кожны месяц удаецца атаварыць з-за ШІЗА. (На наступны скарыстацца «зэканомленым» не дазваляюць)».
Увогуле гэта 21-е спагнанне палітыка з ліпеня. Але Мікалай Віктаравіч не ўпадае ў роспач, а нават іранізуе:
«Наступны ліст (як мінімум) прапушчу з-за ШІЗА. Ну, крыху палянуюся пэўны час. А то кінуўся трэніравацца».
Таксама ён прасіў перадаваць віншаванні ўсім прыстойным людзям і асабліва тым, хто падтрымлівае палітвязняў.





