Fota: TANJUG

Fota: TANJUG

«Гэта падымае нас на самы высокі ўзровень да дзеянняў, якія праводзіць Армія Сербіі, абараняючы тэрытарыяльную цэласнасць і суверэнітэт краіны, абараняючы ўсіх грамадзян Сербіі і прадухіляючы тэрор у дачыненні да сербаў, дзе б яны ні жылі», — сказаў ён.

Міністр унутраных спраў краіны Браціслаў Гашыч у сваю чаргу заявіў, што ўсе падраздзяленні МУС будуць перададзеныя пад камандаванне кіраўніка Генштаба і «зоймуць пазіцыі, прадугледжаныя аператыўным планам».

Па словах кіраўніка сербскага МЗС Івіцы Дачыча, Бялград гатовы ўмяшацца ў выпадку нападу на сербаў на поўначы Косава і Метохіі. Міністр выказаў надзею, што гэтага не адбудзецца.

Сербскі партал «Вячэрнія навіны» піша са спасылкай на крыніцу, што ў баявую гатоўнасць прыведзены і сілы Косава.

Сітуацыя ў Косаве пачала абвастрацца з-за патрабавання косаўскіх уладаў ездзіць на тэрыторыі Рэспублікі толькі з мясцовымі нумарамі, а не з сербскімі. У лістападзе мясцовыя ўлады паабяцалі штрафаваць за выкарыстанне сербскіх нумароў. На поўначы Косава, дзе ў асноўным жывуць сербы, з'явіліся барыкады, а мясцовыя жыхары пачалі перакрываць дарогі да пагранпунктаў.

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
5
Абуральна
1