Высветлілася, што беларускія мужчыны ад 63 гадоў праводзяць шмат часу ў сацсетках, а жанчыны пачынаюць надаваць больш увагі месенджарам з 58 гадоў.

Паводле статыстыкі, у беларускіх пенсіянераў сёлета прыкметна вырас попыт на мабільны інтэрнэт. У 2022 годзе яны спампавалі больш за 50 тыс. тэрабайтаў трафіку, а гэта амаль на 43% больш, чым у 2021-м годзе.

Беларускія пенсіянеры актыўна карыстаюцца сацыяльнымі сеткамі, рэйтынг пляцовак паводле папулярнасці выглядае так:

  • Facebook
  • ВКонтакте
  • Аднакласнікі
  • TikTok
  • Instagram

Самым папулярным месенджарам у Беларусі стаў Viber, а другое і трэцяе месца падзялілі Telegram і WhatsApp. 

У 2022 годзе пенсіянеры — абаненты МТС сталі праяўляць большую цікавасць да сучасных тэхналогій і больш актыўна пераходзіць на выкарыстанне смартфонаў. Такіх стала на 11% больш у параўнанні з 2021 годам. Пры гэтым сярод мабільных гаджэтаў фігуруюць смартфоны такіх брэндаў, як Xiaomi лінейкі Redmi, а таксама Huawei, Honor і Samsung лінейкі Galaxy.

Усяго ў 2022 годзе абаненты сталага веку правялі ў размовах амаль 4,5 млн хвілін. З іх палова, а гэта амаль 2,17 млн хвілін, прыйшлася на ўваходныя званкі, а другая, што складае больш за 2,32 млн хвілін, — на выходныя.

У сярэднім адзін абанент выдаткаваў каля 1870 хвілін на ўваходныя званкі і каля 1990 хвілін — на выходныя.

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0