Фота: БелТА

Фота: БелТА

Навінку прадаюць у анлайн-гіпермаркеце amd.by.

«Эксклюзіўную магчымасць стаць першымі ўладальнікамі нацыянальнага ноўтбука дае наш анлайн-гіпермаркет», — рэкламуе пляцоўка.

Каштуе айчынны ноўтбук 1599 рублёў. 

Фота: скрын з сайта amd.by

Фота: скрын з сайта amd.by

Нагадаем, што ў пятніцу пункт з ноўтбукамі айчыннай вытворчасці з'явіўся ў ГЦ Galleria Minsk. Але праз некалькі дзён закрыўся.

«Першы беларускі ноўтбук выходзіць на рынак у мадэлі H-book MAK4. Гэта айчынная распрацоўка, створаная на аснове перадавога досведу і тэхналогій. Гэта сучасны камп'ютар, які па сваёй якасці і прадукцыйнасці параўнальны са знакамітымі брэндамі. Апаратная аснова H-book MAK4 распрацавана на працэсарах Intel Core 11 пакалення, якія забяспечваюць паказчыкі бесперабойнай працы і высокай прадукцыйнасці як ва ўмовах офіснай і хатняй працы, так і пры выкананні задач высокай сістэмнай нагрузкі, захоўваючы пры гэтым выключную аўтаномнасць», — расказваў БелТА генеральны дырэктар «Гарызонта» Юрый Прадко.

Раней паведамлялася, што беларускі ноўтбук у базавай камплектацыі з дыяганаллю 15,6 цаляў абыдзецца ў суму ад 1300 рублёў, але, як патлумачыў кансультант, выйшла крыху даражэй з-за лагістыкі.

Серыйная вытворчасць ноўтбукаў мусіла стартаваць у лістападзе, але затым яе перанеслі на снежань. У 2023 годзе плануюць выпусціць ці то 80 мадэляў, ці то 80 штук.

Чытайце таксама: 

Галоўчанка расказаў пра зніжэнне ВУП на 4 працэнты

Колькі перад Новым годам каштуюць мандарыны ў Беларусі, Польшчы і Літве. Параўналі цэны

Урад анансуе магчымае аслабленне рэгулявання цэн

Клас
3
Панылы сорам
7
Ха-ха
34
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0