Яўгена асудзілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса — ч. 1 арт. 130, ч. 1 арт. 293, ч. 1 арт. 342.

Яго судзілі ў тым ліку за «арганізацыю масавых беспарадкаў» у 2020 годзе, «распальванне іншай сацыяльнай варожасці» ў інтэрв'ю і тэкстах у сацсетках, «пагрозу гвалтам» начальніку ІЧУ на Акрэсціна праз твіт, піша «Вясна». Паведамляецца, што Юшкевіч быў «актыўным удзельнікам Telegram-чата «ХАТА», дзейнасць якога накіравана на арганізацыю злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці».

Справу разглядала суддзя Алена Ананіч.

Яўген за кратамі знаходзіцца год і восем месяцаў. У 2020-м Яўген стаў распрацоўшчыкам і ініцыятарам праекта ByСhange, які дапамагаў у навучанні, перападрыхтоўцы сілавікоў, дзяржслужачых і людзей, якія сышлі з працы па меркаваннях сумлення ці якіх звольнілі.

Суд над былым следчым Яўгенам Юшкевічам праходзіць у закрытым рэжыме

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
36