«Цяпер на комплексе тры варыянты расфарбоўкі фасадаў з рознай схемай і адценнямі. На флігелях пры браме дэкор святлейшы за сцены, на корпусе ўвесь дэкор значна цямнейшы за сцены (белыя элементы, відаць, з'явіліся нядаўна), на аркадзе — толькі на антаблеменце дэкор цямнейшы, а ніжэй яго святлейшы.

А можна спачатку правесці комплекснае навуковае даследаванне ўсіх аб'ектаў ансамбля, а толькі пасля распачынаць рэстаўрацыі?» — задаюцца пытаннем аўтары канала «Спадчына».

Рэстаўрацыйныя работы і гістарычныя раскопкі ў старадаўняй рэзідэнцыі Сапегаў пачаліся ў 2008 годзе. Палац быў збудаваны ў 1784—1786 гадах у пераходным стылі ад барока да класіцызму саксонскім архітэктарам Янам Самуэлем Бекерам на аснове муроў папярэдняга палаца пачатку XVII ст. Бекера запрасіў польны гетман, а пасля і вялікі канцлер ВКЛ Аляксандр Сапега.

Чытайце гісторыю палаца ў вялікім гістарычным матэрыяле «Нашай Нівы». 

Клас
2
Панылы сорам
29
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
7