Таццяна Карповіч — жыхарка Віцебска, паводле адукацыі праграмістка. Яна была затрыманая 17 лістапада 2021 года.
Першапачаткова Таццяну абвінавачвалі паводле ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і ч. 3 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных даных) Крымінальнага кодэкса за перадачу даных сілавікоў, настаўнікаў, суддзяў у тэлеграм-канал «Чорная кніга Беларусі». Таццяну змясцілі ў СІЗА-1. Напрыканцы кастрычніка 2022 года яе перавялі ў віцебскі СІЗА-2, а пасля — у магілёўскую турму № 4.
Але пазней другі артыкул з абвінавачання прыбралі.
12 снежня 2022 распачаўся ў закрытым рэжыме судовы працэс над Таццянай. Дзяржабвінавачанне прадстаўляла пракурор Таццяна Касцюшка. Яна запрасіла для палітзняволенай 6 гадоў пазбаўлення волі. Але суддзя ў выніку прызначыла дзяўчыне 5 гадоў калоніі.
Падтрымайце палітзняволеную: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Таццяна Мікалаеўна Карповіч





