The Sun

The Sun

Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на крыніцы.

«Любая прысутнасць [прынца Эндру] ў палацы спынена. Кароль ясна даў гэта зразумець. Ён [прынц] не выконвае каралеўскія абавязкі, ён сам па сабе», — заявіў ананімны суразмоўца выданню. Адзначаецца, што гэта адбылося пасля таго, як каралева-кансорт Каміла ў чыне палкоўніка грэнадзёрскай гвардыі замяніла прынца Эндру на цырымоніі з нагоды дня нараджэння караля. Прынца гэтага звання пазбавілі пасля скандалу з Джуфрэ.

Вірджынія Джуфрэ падала ў суд на прынца Эндру ў жніўні 2021 года. Паводле яе слоў, ён неаднаразова прымушаў яе да сэксуальных адносін, калі ёй было 17 гадоў, у тым ліку ў асабняку мільярдэра Джэфры Эпштэйна, якога абвінавачвалі ў сэксуальнай эксплуатацыі непаўналетніх. Прынц адмаўляў абвінавачванні і сцвярджаў, што не памятае сустрэч з праваабаронцай, а фатаграфію, на якой яны былі з сяброўкай Эпштэйна Гілейн Максвел, назваў падробкай.

Пасля абвінавачванняў прынца пазбавілі вайсковых званняў і права каралеўскага спадкаемства, то-бок падтрымкі дабрачынных, ваенных і грамадскіх арганізацый з боку члена каралеўскай сям'і. У 2019 годзе ён папрасіў вызваліць яго ад публічных абавязкаў у сувязі са скандалам.

Былая каралева Вялікабрытаніі Лізавета II ахвяравала £2 млн (каля $2,7 млн) у фонд Джуфрэ пасля таго, як прынц Эндру заключыў пазасудовае пагадненне з праваабаронцай, паабяцаўшы зрабіць «істотнае ахвяраванне» ў заснаваны ёю фонд дапамогі ахвярам гвалту.

Клас
30
Панылы сорам
12
Ха-ха
14
Ого
11
Сумна
1
Абуральна
6