«Мы лічым пуцінскі рэжым тэрарыстычным, а самога Пуціна і яго чыноўнікаў, генералаў і прапагандыстаў — ваеннымі злачынцамі. Гук сірэны, абвестка авіяатакі на гарады Украіны, грубае электроннае гучанне індастрыяла», — дадалі ўдзельніцы гурта Марыя Алёхіна, Вольга Барысава, Дыяна Буркот, Таса Плетнер.

Прыпеў заснаваны на словах палоннага расійскага салдата тэрміновай службы, які ў тэлефоннай размове з маці вымавіў: «Мама, тут няма ніякіх нацыстаў, не глядзі тэлевізар».

Згадвацца ў кліпе і Беларусь, і адкуль на яе рыхтаваўся напад.

«Мы звяртаемся да тых, хто ў Расіі: калі ласка, не ўдзельнічайце ў гэтай вайне! Не бярыце позвы, не хадзіце ў ваенкаматы, не слухайце прапаганду! Кожны жэст супраць гэтай вайны важны», — дадалі ўдзельніцы панк-групы.

«Мы звяртаемся да тых, хто на Захадзе: 1. Эмбарга на расійскія нафту і газ, на продаж Расіі зброі і паліцэйскай амуніцыі 2. Арыштаваць заходнія рахункі і нерухомасць расійскіх чыноўнікаў і алігархаў, увесці супраць іх персанальныя санкцыі 3. Міжнародны трыбунал над Уладзімірам Пуціным, супрацоўнікамі прапаганды, вайсковымі чыноўнікамі і кожным, хто адказны за генацыд украінскага народа».

Папярэджанне: кліп змяшчае нецэнзурную лексіку.

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0