Фота: ТАСС

Фота: ТАСС

Пажар успыхнуў ноччу. Двухпавярховы драўляны будынак, абсталяваны пад начлежку і прытулак для пажылых людзей на Таўрыцкай вуліцы Кемерава, выгарэў амаль цалкам, піша Бі-бі-сі.

Ад будынка застаўся толькі каркас першага паверха з металічным прафлістом, другі паверх цалкам выгарэў.

Па папярэдніх даных, прычынай узгарання стала няспраўнасць ацяпляльнага катла.

Яшчэ шэсць чалавек, паводле звестак прэс-службы Кузбаскага цэнтра медыцыны катастроф, пацярпелі пры пажары.

«Дапамога аказана шасці пацярпелым, сярод якіх чатыры чалавекі з атручэннямі прадуктамі гарэння лёгкай ступені, яны накіраваныя на амбулаторнае лячэнне, два чалавекі з апёкамі шпіталізаваныя ў цяжкім стане», — гаворыцца ў паведамленні.

На месцы трагедыі працягваюцца работы па разборы завалаў.

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па артыкуле «Прычыненне смерці па неасцярожнасці дзвюм або больш асобам». Кіраўнік Кузбаса Сяргей Цывілёў заявіў, што будуць правераныя ўсе ўстановы такога тыпу, у першую чаргу прыватныя.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
0