Сярод вынікаў паездкі ў Амерыку Зяленскі назваў рашэнне па ўзмацненні СПА, працу Кангрэса над выдачай Украіне 45 млрд долараў, істотныя стратэгічныя дамоўленасці з ЗША на найбліжэйшыя месяцы.

Ён таксама не выключыў, што надалей будзе працягваць візіты за мяжу.

«Калі нейкі візіт патэнцыйна будзе мець такое ж значнае стратэгічнае напаўненне, як у Злучаныя Штаты, калі ад вынікаў візіту будуць наўпрост залежаць нашы Узброеныя Сілы, усе нашы Сілы абароны, калі той ці іншы наш партнёр гатовы браць на сябе лідарства ў рэалізацыі пунктаў Украінскай формулы міру, калі могуць быць вызначальныя захады для паскарэння нашай перамогі, то як выключэнне з агульнай практыкі ваеннага часу могуць быць мае перамовы і на асабістым узроўні», — адзначыў прэзідэнт Украіны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?