Усяго дзяржаўныя статыстыкі сабралі 2681 анкету, з якіх крыху больш за 1600 запоўнілі беларусы, астатнія — нерэзідэнты нашай краіны.
Менш за палову рэспандэнтаў у анкеце пазначылі, што вязуць нейкія тавары з Еўропы ў Беларусь, а ў вывазе тавараў прызналіся яшчэ менш — толькі 40% апытаных. Высветлілася, што беларусы больш актыўна закупляюцца ў Літве (658 чалавек, якія ўзялі ўдзел у абследаванні) і Польшчы (363 чалавекі).
Беларусы з еўрапейскіх краін часцей за ўсё вязуць камп'ютары, тэлевізары, дзіцячыя цацкі. З Беларусі падарожнікі актыўна вывозяць бензін, адзенне і абутак.
Што ўвозілі:
- камп'ютарную тэхніку і сродкі сувязі — увезена ў сярэднім на 567 даляраў на аднаго ўдзельніка абследавання,
- тэлевізары — 444 даляры,
- электрычную бытавую тэхніку — 333 даляры,
- электраінструмент, бензапілы — 288 даляраў,
- цацкі, гульні, спартыўны інвентар — 202 даляры,
- шыны і колы — 184 даляры,
- будаўнічыя матэрыялы — 117 даляраў.
Што вывозілі:
- аўтазапчасткі — 113 даляраў,
- вопратку — 92 даляры,
- абутак — 90 даляраў,
- парфумерныя і касметычныя сродкі — 85 даляраў,
- сантэхніку — 83 даляры,
- мэблю, матрацы, асвятляльныя прыборы — 61 даляр,
- сумкі, валізкі — 40 даляраў.





