Фелікс Жылінскі асуджаны да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі за абразу Лукашэнкі, заклікі да супраціўлення разгонам мірных сходаў і супраціўленне арышту. Акрамя таго, ён па сумнеўных падставах абвінавачаны паводле ч. 1 арт. 343 КК за выраб і захоўванне з мэтай распаўсюду выявы парнаграфічнага характару.

Андрэй Навакоўскі асуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі за арганізацыю ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама супраціўленне арышту за гэтыя дзеянні ва ўласнай кватэры, што не прычыніла сур'ёзнай шкоды супрацоўнікам МУС, якія нападалі.

Цяперашняя колькасць людзей у Беларусі, афіцыйна прызнаных палітзняволенымі, — 1442. Але гэта толькі афіцыйна прызнаных, а на самай справе такіх людзей нашмат больш. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1