Палітвязню прысудзілі пазбаўленне волі тэрмінам на адзін год і дзевяць месяцаў у калоніі агульнага рэжыму. Акрамя гэтага, па рашэнні суда ён павінен заплаціць штраф у памеры 100 базавых велічыняў (3 200 рублёў). Справу разглядала суддзя Галіна Кніжонак-Максімава.
Пашкоў быў затрыманы 30 верасня 2021 года па крымінальнай справе, заведзенай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры it-спецыяліста Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка. Аднак падчас следства дадалі новае абвінавачанне. У лісце на волю Яраслаў напісаў, што 3 сакавіка памерла ягоная маці.
Стала вядома, што палітвязень выйшаў на волю некалькі тыдняў таму.





