Прэзідэнт Татарстана Рустам Мініханаў

Прэзідэнт Татарстана Рустам Мініханаў

З ініцыятывай унесці папраўкі ў раздзел 2 і артыкул 89 рэспубліканскай Канстытуцыі выступіў на пасяджэнні Дзяржсавета Татарстана старшыня камітэта па дзяржаўным будаўніцтве і мясцовым самакіраванні Альберт Хабібулін.

Згодна з папраўкамі, вышэйшую службовую асобу Татарстана прапануецца называць «кіраўнік — Раіс Рэспублікі Татарстан». У арабскай мове слова «раіс» паходзіць ад слова «галава» і азначае правадыра, лідара, кіраўніка. Хабібулін удакладніў, што прапанаванае найменне будуць дзейнічаць толькі для зноў абранага кіраўніка рэспублікі. Гэта значыць, што назва пасады дзейнага прэзідэнта Рустама Мініханава захаваецца да 2025 года, калі скончыцца тэрмін ягоных паўнамоцтваў.

Мініханаў у пятніцу прысутнічаў на пасяджэнні Дзяржсавета. Ён рэкамендаваў дэпутатам падтрымаць гэтую ініцыятыву. «Лічу, што, можа быць, не ідэальна, але тая канструкцыя, якую сёння агучылі, дазваляе нам рухацца наперад. Зразумела, што не заўсёды бывае так, як хочаш, але мы знаходзім нейкія шляхі», — сказаў ён.

Яшчэ ўчора сітуацыя была іншай, і ўлады Татарстана відавочна супраціўляліся перайменаванню пасады прэзідэнта Рэспублікі. Камітэт Дзяржсавета Татарстана па дзяржбудаўніцтве рэкамендаваў адклікаць папраўкі ў Канстытуцыю рэгіёна, згодна з якімі прэзідэнт рэспублікі павінен быў называцца кіраўніком. Адпаведны законапраект быў унесены ў рэспубліканскі парламент раней на гэтым тыдні.

У федэральным заканадаўстве гэтая норма была канчаткова замацаваная ў канцы мінулага года, калі Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб прынцыпах арганізацыі публічнай улады ў суб'ектах Федэрацыі.

У адпаведнасці з дакументам вышэйшая службовая асоба суб'екта называецца кіраўніком і не можа называцца прэзідэнтам.

Супрацьстаянне татарскіх элітаў з Крамлём за свой асаблівы статус доўжыцца не адзін год.

Клас
7
Панылы сорам
4
Ха-ха
11
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
6