«Добрай раніцы ўсім, жадаю ўсім здароўя, я ў кабінеце. Працуем дзеля перамогі, усім добрага дня, усіх пераможам», — сказаў прэзідэнт, паказваючы, што ён вярнуўся ў Кіеў.
Раней на гэтым тыдні Зяленскі здзейсніў свой першы замежны візіт з пачатку расійскага ўварвання. Прэзідэнт Украіны лётаў у Вашынгтон на перамовы з Джо Байдэнам і выступіў у Кангрэсе. На зваротным шляху Зяленскі таксама сустрэўся з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудай.