Фота: інстаграм ZNWR

Фота: інстаграм ZNWR

Крамы ў Расіі ў брэнда былі і раней. Але пасля пачатку вайны яны адкрылі яшчэ чатыры ў Маскве.

Частку беларусаў у сацсетках гэта абурыла.

Брэнд пракаментаваў сітуацыю праекту «1906».

«Мы разумеем эмацыянальны фон, які пануе зараз, але хацелася б, каб гэта не замінала людзям паглыбляцца і бачыць рэчы шырэй.

Калі мы робім наш прадукт, адчыняем нашыя прасторы — гэта наш сродак размаўляць з людзьмі. І гэта тое, што мы можам рабіць — інтэгравацца ў падсвядомасць людзей такім чынам і трансляваць свае каштоўнасці», — тлумачыць Наста Шастак, крэатыўная дырэктарка брэнда ZNWR.

Яна адзначае, што, напрыклад, у маскоўскай краме ў ГЦ «Атрыум» у вітрыне скарыстаныя колеры ўкраінскага сцяга. 

«Нас здзівіла такая плынь негатыўных каментароў. І калі б гэтыя людзі ведалі каманду знутры, ім бы стала сорамна за такія словы.

Ідэйнасць і свядомасць — не адное і тое ж».

Брэнд дадае, што ў іх камандзе «не падзяляюць свет на сваіх і чужых, гатовыя несці святло і змагацца за яго тымі сродкамі, якія даступныя ім».

«Ніхто не пісаў пра тое, як мы абклеілі ўсе вітрыны сваіх крамаў у РФ надпісам PEOPLE FOR PEACE, калі пачалася вайна, як выпусцілі лінейку цішотак і пералічвалі сродкі ў падтрымку фондаў, рабілі допісы і г.д. Мы рабілі гэта моўчкі.

І мы будзем працягваць быць сацыяльна адказным брэндам, які рызыкуе і размаўляе. 

І наша новая крама ў Маскве — гэта новая платформа, каб казаць пра важнае, каб аб'ядноўваць людзей, заяўляць на шырокую аўдыторыю сваю пазіцыю і быць сумленнымі перад сабой», — падсумоўвае крэатыўны дырэктар.

Клас
22
Панылы сорам
77
Ха-ха
5
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
18