Кішэнніца-гастралёрша, якая прыязджала ў Беларусь з-за мяжы, затрыманая ў сталіцы, пра гэта распавяла прадстаўнік ГУУС Мінгарвыканкама Наталля Ганусевіч.

Па яе словах, 62-гадовую замежніцу, падазраваную ў здзяйсненні серыі крадзяжоў, затрымалі. Прычым жанчына спрабавала пакінуць Беларусь.

Як было ўстаноўлена, цягам паўгода яна час ад часу прыязджала ў нашу краіну і здзяйсняла крадзяжы.

«Яна прыходзіла ў сталічныя паліклінікі, дзе прыкідвалася пацыенткай і, седзячы ў чарзе, крала кашалькі іншых наведвальнікаў. Для канспірацыі мяняла знешнасць, верхнюю вопратку, насіла парыкі», — распавяла Ганусевіч.

Пры затрыманні ў жанчыны знайшлі парык і выкрадзеныя ёю кашалькі.

Вядома пра 10 крадзяжоў у Мінску, цяпер высвятляецца яе дачыненне да аналагічных злачынстваў у іншых рэгіёнах Беларусі.

Сама іншаземка патлумачыла, што крадзяжом займаецца даўно. Раней яна неаднаразова здзяйсняла крадзяжы ў еўрапейскіх краінах і заставалася беспакаранай.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?