Валерый Герасімаў і Уладзімір Пуцін. Фота: Gavriil Grigorov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Валерый Герасімаў і Уладзімір Пуцін. Фота: Gavriil Grigorov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Аналітыкі ISW нагадваюць, што Пуцін апошнім часам зрабіў некалькі заяў пра тое, што Расія быццам бы хоча як мага хутчэй скончыць вайну, а з другога боку, што не жадае інтэнсіфікаваць баявыя дзеянні, каб не павялічваць колькасць ахвяр.

«Абодва гэтыя сцвярджэнні з'яўляюцца часткай скаардынаванай кампаніі Крамля для апраўдання дарагой пуцінскай вайны ў вачах унутранай аўдыторыі, якая прыносіць усё больш сур'ёзныя ахвяры дзеля дасягнення нерэалістычных мэтаў Крамля. Расейскія вайскоўцы не атрымлівалі істотных перамог з 3 ліпеня, з падзення Лісічанска», — піша ISW.

Аналітыкі інстытута мяркуюць, што адзін з тых, на каго Пуцін звальвае віну за няўдачы — начальнік генштаба Валерый Герасімаў, які напярэдадні ўпершыню пасля доўгага перапынку з'явіўся на экранах у самастойнай ролі.

Герасімаў выступіў перад замежнымі вайсковымі аташэ і, як пішуць аўтары зводкі, прасоўваў усё тыя ж не адпаведныя рэальнасці апраўданні вайны: «неанацызм» ва Украіне і «падрыхтоўка Кіева да нападу на Данбас і Крым».

«Крэмль устрымліваўся ад таго, каб паказваць Герасімава публіцы, амаль дзесяць месяцаў, да 17 снежня, а цяпер, калі хутка пойдзе ўжо другі год вайны, верагодна, спрабуе зноў увесці яго [у публічную прастору] у якасці чарговай фігуры, адказнай за гэтую вайну», — мяркуюць аналітыкі Інстытута вывучэння вайны.

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
30
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
3