Фота: Біскуп Аляксандр Яшэўскі 

Фота: Біскуп Аляксандр Яшэўскі 

24 снежня ў 21:45 пачнецца жывая трансляцыя святочнай імшы з касцёла Успення Прасвятой Багародзіцы ў Магілёве. Узначаліць яе дапаможны біскуп Магілёўскай дыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі. Адразу пасля таго, у 23:30, тэлеканал пакажа святочную імшу з Ватыкана з удзелам Папы Рымскага Францішка.

Раніцай 25 снежня ў 7:25 на «Беларусь 1» са Словам на Божае Нараджэнне да вернікаў звернецца кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі, арцыбіскуп-мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Юзаф Станеўскі.

У 15:30 у трансляцыі з Ватыкана пасланне і благаслаўленне Папы Францішка «Гораду і свету» пакажа тэлеканал «Беларусь 3».

Клас
5
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0