Эксперымент праводзіцца з 19 снежня гэтага года па 30 красавіка 2023-га. Для яго абраныя па тры ўстановы адукацыі ў кожным рэгіёне:
- у Брэсцкай вобласці — Маларыцкая сярэдняя школа № 1, СШ № 1 Брэста, сярэдняя школа вёскі Чарнаўчыцы;
- у Віцебскай — віцебская гімназія № 1 імя Жарэса Алфёрава, гарадоцкая СШ № 2 імя Сабалеўскага, Дабрамыслінская сярэдняя школа імя Ціхмянава Лёзненскага раёна;
- у Гомельскай вобласці — СШ № 74 Гомеля, СШ № 4 Рэчыцы, Торфазаводская сярэдняя школа;
- на Гродзеншчыне — СШ № 37 Гродна, СШ № 1 Шчучына і Вярэйкаўская сярэдняя школа;
- на Магілёўшчыне — СШ № 39 Магілёва, СШ № 45 Магілёва і Вяйнянская сярэдняя школа;
- у Мінскай вобласці — Нясвіжская гімназія, СШ № 1 Фаніпаля і Дзешчанская сярэдняя школа Уздзенскага раёна;
- у Мінску — сярэдняя школа № 52, сярэдняя школа № 121 імя Ягорава і гімназія № 16.
У ходзе эксперыменту ўлады хочуць вывучыць смакавыя перавагі дзяцей з дапамогай анкетавання бацькоў і навучэнцаў і ўдасканаліць арганізацыю харчавання. Напрыклад, мяркуецца перасунуць час першага прыёму ежы на больш позні, а колькасць паходаў у сталовую будзе залежаць ад агульнага часу знаходжання ў школе ў той ці іншы дзень.
Таксама будуць апрабаваныя новыя тэхналогіі прыгатавання ежы, распрацаванае прыкладнае двухтыднёвае меню.





