Дзмітрый Сасноўскі — фігурант «справы АГСБ», адзіны з усіх, хто не прызнаў віну. Яму і іншым фігурантам інкрымінаваліся тры эпізоды — спроба падрыву вузла сувязі Ваенна-марскога флоту Расіі ў Вілейцы, замах на прапагандыста Рыгора Азаронка і спроба знішчыць лесанарыхтоўчую тэхніку ў лясгасах.
Падчас дачы паказанняў Сасноўскі распавёў пра катаванні пасля затрымання.
Пазней яму прысудзілі 20 гадоў калоніі і штраф 700 базавых.
Падтрымаць фінансава сям'ю хлопца можна па спасылцы.





