У СМІ прааналізавалі запісы тэлефонных размоў, дакументы, інтэрв'ю і тысячы гадзін відэа, якія паказваюць, як расійскае дэсантнае падраздзяленне забіла дзясяткі людзей на вуліцы Яблонскай у Бучы ў сакавіку.

У прыватнасці, акупанты адбіралі мабільныя тэлефоны ў ахвяр і адразу тэлефанавалі ў Расію ці на расійскія тэлефонныя нумары.

Званкі расіянаў з двух тэлефонаў ахвяр у Бучы

Званкі расіянаў з двух тэлефонаў ахвяр у Бучы

Паводле звестак СМІ, ёсць доказы таго, што здзяйснялі зверствы ў Бучы расійскія дэсантнікі 234-га палка.

Гэта відаць, у прыватнасці, з сімволікі, якую акупанты спрабавалі схаваць на вайсковай тэхніцы, пакінутай у Бучы дакументацыі і асабістых запісаў расіян.

Так, на адным з папяровых запісаў паказаны нумар вайсковай часці пскоўскіх дэсантнікаў — в/ч 74268. Таксама пасля сябе акупанты пакінулі нарукаўныя знакі палка.

Адзначаецца, што тэлефоны некаторых ахвяр на Яблонскай акупанты выкарыстоўвалі для асабістых званкоў амаль адразу пасля забойства. Акрамя таго, тэхніку гэтага палка фіксавалі ў месцах абстрэлу ахвяр.

Увогуле журналісты ідэнтыфікавалі 22 акупантаў з 234-га дэсантна-штурмавога палка.

Пскоўскія дэсантнікі, якія тэлефанавалі з Бучы

Пскоўскія дэсантнікі, якія тэлефанавалі з Бучы

Журналістам таксама ўдалося ідэнтыфікаваць целы 36 ахвяр расіян на вуліцы Яблонскай у Бучы.

У СМІ таксама апублікавалі карту выяўленых целаў.

Спіс забітых расіянамі цывільных на Яблонскай

Спіс забітых расіянамі цывільных на Яблонскай

Нельга быць упэўненымі, што менавіта гэтыя людзі забілі тых ці іншых людзей у Бучы, аднак пра знаходжанне 234-га палка ва Украіне сведчаць і іншыя даныя.

У прыватнасці, перад уварваннем расійскі палкоўнік гэтага палка Арцём Гарадзілаў быў у Беларусі сярод расійскіх вайскоўцаў. Падобнага да Гарадзілава камандзіра таксама фіксавалі ў Бучы. Ён з двума ахоўнікамі хадзіў па вуліцах горада каля цел мірных украінцаў.

Гарадзілаў у лютым рыхтуецца да ўварвання ва Украіну з Беларусі

Гарадзілаў у лютым рыхтуецца да ўварвання ва Украіну з Беларусі

Пасля дэакупацыі Кіеўшчыны, калі зверствы акупантаў у Бучы сталі відавочнымі, 8 красавіка Гарадзілава і іншых расійскіх гарларэзаў узнагародзілі ордэнамі «Мужнасці».

234-ты полк уваходзіць у склад 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі, якую Офіс генпракурора падазрае ў зверствах у Бучы.

У лістападзе інфармацыйнае агенцтва Associated Press апублікавала расследаванне пра тое, як расійскія войскі ў пачатку сакавіка здзяйснялі масавыя забойствы ў Бучы пад Кіевам.

Офіс генпракурора Украіны падазрае ў ваенных злачынствах у Бучы вайскоўцаў 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі, якой камандаваў генерал-маёр Сяргей Чубарыкін. Яго вышэйшы начальнік — генерал-палкоўнік Аляксандр Чайко — камандуе войскамі Усходняй вайсковай акругі РФ.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?