Дом знаходзіцца ў дачным пасёлку «Крыжоўка». Ён пабудаваны з цэглы ў 2003 годзе. Асабняк займае 512,5 м2. Вось што там ёсць.

Больш за ўсё плошчы адведзена пад гасціную, якая здаецца яшчэ большай за кошт другога святла. Тут сцены ўпрыгожвае роспіс ручной працы ў італьянскім стылі.

Акрамя гэтага, у доме ёсць сталовая, тры спальні з асабістымі санвузламі і адна спальня без санвузла. Але на гэтым колькасць ванных пакояў не абмяжоўваецца. Іх у доме пяць. У адным ёсць убудаваная ў падлогу круглая ванна. Дарэчы, уся сантэхніка — ад брэнда Villeroy & Boch.

Ёсць і спецыялізаваныя пакоі. Напрыклад, для дзяцей зробленая гульнявая з музычнай калонкай і настольнымі гульнямі. Для дарослых — зала з більярдам. У такім асабняку знайшлося месца і для ваннага пакоя з ідэальным тэмпературным рэжымам для захоўвання вінаў, а таксама маюцца два кабінеты.

Некаторыя дэталі інтэр'ера нагадваюць казку пра «Прыгажуню і Пачвару». Такія яны выразныя.

Вядома, каб прыбраць такі дом самастойна, трэба выдаткаваць некалькі дзён. Але ўладальнікі прадумалі пакой і для персаналу. Ёсць нават домік для аховы, калі што.

Наогул займалася інтэр'ерам дызайнер. У доме ёсць рэчы і прадметы з дарагіх матэрыялаў: паркет ручной працы, натуральны камень, дрэва каштоўных парод, два італьянскія каміны.

Сам участак займае каля 15 сотак. У двары стаіць ўцеплены гараж на чатыры аўтамабілі, а таксама ёсць дзве альтанкі. Адна — з камінам, мангалам і печкай — змяшчае 30 чалавек. Другая альтанка — на 15 чалавек. На ўчастку таксама ёсць адкрыты басейн, але ён для летніх дзён.

Здаецца дома за сем тысячаў даляраў у месяц.

Клас
2
Панылы сорам
7
Ха-ха
20
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
3