Фота: БелТА

Фота: БелТА

У крамах электратэхнікі гэты тавар яшчэ не з'явіўся. Няма навінкі ні на сайце «Гарызонта», ні ў інтэрнэт-крамах. 

«Першы беларускі ноўтбук выходзіць на рынак у мадэлі H-book MAK4. Гэта айчынная распрацоўка, створаная на аснове перадавога досведу і тэхналогій. Гэта сучасны камп'ютар, які па сваёй якасці і прадукцыйнасці параўнаем са знакамітымі брэндамі. Апаратная аснова H-book MAK4 распрацавана на працэсарах Intel Core 11 пакалення, якія забяспечваюць паказчыкі бесперабойнай працы і высокай прадукцыйнасці як ва ўмовах офіснай і хатняй працы, так і пры выкананні задач высокай сістэмнай нагрузкі, захоўваючы пры гэтым выключную аўтаномнасць», — расказаў БелТА генеральны дырэктар «Гарызонта» Юры Прадко.

Гендырэктар расказаў, што «над стварэннем прадукту працавала вялікая каманда дызайнераў, інжынераў, распрацоўшчыкаў, схематэхнікаў, праграмістаў, вытворцаў, маркетолагаў з міжнародным вопытам работы».

Характарыстыкі беларускага ноўтбука. Фота: Tochka.by

Характарыстыкі беларускага ноўтбука. Фота: Tochka.by

Мадэль на i-3 працэсары прадаецца за 1599 рублёў, піша Tochka.by. Раней паведамлялася, што беларускі ноўтбук у базавай камплектацыі з дыяганаллю 15,6 цаляў абыдзецца ў суму ад 1300 рублёў, але, як патлумачыў кансультант, выйшла крыху даражэй-з-за лагістыкі.

Цікава, што ў аддзеле продажаў прадпрыемства «Гарызонт», куды тэлефанавала «Наша Ніва», не сталі называць цану.

«Цэн у мяне няма. Прыходзьце на выставу ў Galleria Minsk, там можна паглядзець ноўтбукі і цэны», — адказалі ў аддзеле.

Мадэль Asus з такімі характарыстыкамі каштуе каля 650 еўра.

У 2023-м у продажы з'явяцца ноўтбукі з i-5 і i-7 працэсарам. Абяцаюць, што i-5 будзе на 200-300 рублёў даражэй, піша Tochka.by.

Серыйная вытворчасць ноўтбукаў мусіла стартаваць у лістападзе, але затым яе перанеслі на снежань. У 2023 годзе плануюць выпусціць каля 80 мадэлей.

Чытайце таксама: 

Новы экалагічны ноўтбук Dell Concept Luna можна разабраць за лічаныя секунды

Фізікі тлумачаць, што будзе далей пасля прарыву ў тэрмаядзерным сінтэзе

Чат-бот ChatGPT даказвае, што «штучны інтэлект» нарэшце стаў мэйнстрымам

Клас
7
Панылы сорам
23
Ха-ха
76
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
8