У асабістых паведамленнях акаўнт пачынае распавядаць байкі, што нібыта ён прадстаўнік «Гаюна» і такім чынам шукае крыніцы.

Далей гэты «прадстаўнік» патрабуе чалавека напісаць яго асабістыя даныя: прозвішча, імя, дзень і месца нараджэння, адкуль, дзе вучыліся, дзе працуе і хобі.

«Беларускі Гаюн» падкрэслівае, што ніколі і нікому не піша ў асабістыя паведамленні і ўжо сапраўды не шукае крыніц у чат-боце знаёмстваў «Дайвінчык». Адзіная крыніца сувязі з маніторынгавай групай — гэта бот: @HajunBYbot

Таксама ніколі і ні пры якіх абставінах не запытвае асабістыя даныя — навошта ведаць сапраўднае імя і, барані божа, хобі?! Тое, што гэты «прадстаўнік» запытвае, называецца дасье.

Тэлеграм-канал падкрэслівае, што не трэба пісаць ніякім акаўнтам, якія прадстаўляюцца «Гаюнам» у нейкіх чатах.

Але калі ўсё ж напісалі ці ён напісаў вам, то робяцца наступныя крокі:

1. Паведамляць у @hajunbybot, што сілавікі прыкідваюцца «Гаюнам» з такога акаўнта.

 2. Блакаваць гэты фэйкавы акаўнт.

 3. Калі акаўнт на Telegram змяшчаў або ўтрымліваў асабістыя даныя (фота або імя з прозвішчам) — то варта выдаліць акаўнт і стварыць новы. Асабліва датычыць тых, хто ўжо паспеў нешта расказаць сілавікам у асабістых паведамленнях.

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
8
Ого
9
Сумна
1
Абуральна
11