Кватэра знаходзіцца на другім паверсе цаглянай чатырохпавярхоўкі на Карла Маркса, 21. 

Плошча кватэры — 121 квадратны метр. Столь — 3,02 метра.

У кватэры чатыры ізаляваныя пакоі, кухня і два санвузлы. Інтэрʼер у класічным стылі. На падлозе паркет. Выкананы глыбокі рамонт з заменай усіх камунікацый і выкарыстаннем матэрыялаў прэміум-класа, гаворыцца ў абʼяве.

Спальні таксама выкананы ў класічным стылі, але кожная мае свае асаблівасці.

Кошт — 825 тысяч даляраў, магчымы гандаль.

Клас
10
Панылы сорам
36
Ха-ха
15
Ого
6
Сумна
2
Абуральна
2