Фота: natallia.kavalskayakukharava / facebook.com
«Сям'я папрасіла мяне напісаць гэты пост, каб сябры ведалі, што адбылося. Лёша ехаў на тэатральны варкшоп. У прыгожае-прыгожае месца на прыродзе, далёка ад населеных пунктаў. Я падтрымлівала яго. А ён радаваўся, прыродзе і працы з людзьмі. Дарогі занесла, і ім давялося пераходзіць возера, — расказвае жонка Аляксея Алена Іванюшанка.
— Лёша праваліўся пад лёд. Ён выбраўся. Але стаяў моцны мароз. Дапамога не паспела прыйсці. Я ведаю, што Лёша зрабіў усё, што было ў яго сілах і больш, абы застацца тут з нашым сынам. Словы няшчасны выпадак цяпер сталі сапраўднымі».
У пары застаўся малы сын.
«Давайце разам успамінаць нашага дарагога чалавека. Няхай у нас у душы боль і страта, але там павінна знайсціся месца міру і чалавечнасці. Гэтага б Лёша вельмі хацеў», — напісала Алена.
Тэатральны крытык, рэжысёр, педагог, акцёр, арт-менеджар Аляксей Стрэльнікаў трагічна загінуў у выніку няшчаснага выпадку на выхадных. Яму было 39 гадоў.
Чытайце таксама: «Падпарадкавацца гэтаму страху — значыць прайграць». Апошняе інтэрв'ю Аляксея Стрэльнікава
Збіраюць грошы на падтрымку сям'і Аляксея Стрэльнікава





