Пра гэта паведамілі РІА Навіны ў беларускім Міністэрстве абароны.

Міністэрства абароны Беларусі і Расіі ў пачатку снежня падпісалі пратакол аб унясенні змяненняў у пагадненне паміж краінамі аб сумесным забеспячэнні рэгіянальнай бяспекі ў вайсковай сферы ад 19 снежня 1997 года. Падпісанне адбылося падчас візіту ў Мінск 3 снежня міністра абароны Расіі Сяргея Шайгу, які прыязджаў у Беларусь на перамовы з беларускім калегам Віктарам Хрэніным.

«Пратакол… падпісаны ў мэтах удасканалення нарматыўнай прававой базы двухбаковага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ў вайсковай сферы. Пратаколам удакладняецца паняційны апарат, парадак планавання і фінансавання сумесных мерапрыемстваў па забеспячэнні функцыянавання рэгіянальнай групоўкі войскаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі», — паведамілі ў Мінабароны.

У ведамстве адзначылі, што «пратакол уступае ў сілу з даты атрымання па дыпламатычных каналах апошняга пісьмовага паведамлення аб выкананні бакамі ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для яго ўступлення ў сілу, і актуальны ў перыяд дзеяння пагаднення».

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
11