Фота: AP

Фота: AP

«Я пайду ў адстаўку з пасады кіраўніка, як толькі знайду таго дурня, што пагодзіцца ўзяцца за гэтую працу. Пасля гэтага я застануся кіраваць толькі камандамі па праграмным забеспячэнні і серверам», — напісаў Маск у каментары да зладжанага ім апытання на тэму, ці варта яму застацца на чале набытай ім кампаніі-сацсеткі.

Падчас гэтага апытання, якое Маск запусціў у Twitter у нядзелю, большасць удзельнікаў — 57,5% — выказалася за тое, каб Маск пакінуў спробы кіраваць палітыкай Twitter. У апытанні прынялі ўдзел 17,5 млн карыстальнікаў (хоць многія выказвалі здагадкі, што сярод удзельнікаў было шмат ботаў).

Аб'яўляючы апытанне, Маск паабяцаў, што зробіць так, як вырашыць большасць, але потым даволі доўга пасля заканчэння галасавання не пісаў нічога канкрэтнага пра тое, ці збіраецца ён усё ж такі ў адстаўку.

Ілан Маск набыў Twitter — адну з самых папулярных сацсетак свету — за 44 млрд даляраў. Маск абяцаў радыкальна перабудаваць працу Twitter, але ўсе спробы перабудовы абярнуліся гучнымі скандаламі.

Прэса падлічыла ўсе гэтыя скандалы з удзелам Маска і Twitter: звальненне супрацоўнікаў і перавод астатніх на працу ў «рэжыме хардкора»; разблакаванне акаўнта Трампа (экс-прэзідэнт ЗША пакуль туды не вяртаўся); няўмелае ўвядзенне платнай верыфікацыі карыстальнікаў — і прыйшла да высновы, што метады Ілана Маска паступова руйнуюць сацсетку.

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0