Вайдас Вішняўскас. Фота: Ken Howard

Вайдас Вішняўскас. Фота: Ken Howard

«Перш за ўсё, я хачу папрасіць прабачэння перад усімі за сітуацыю. Па-другое, абяцаю: абавязкова напішу ўсе свае думкі, матывы і прычыны, але крыху пазней», — паведаміў выканаўца ў фэйсбуку.

Перад гэтым ён хоча, каб «усе да канца выказаліся». «Бо ўсё адно вердыкты вынесеныя, і я асуджаны, хоць нават не быў выслуханы…» — напісаў Вішняўскас. Раней на гэтым тыдні саліст быў недаступны для журналістаў.

У нядзелю ў Мінску адбыўся выступ Вішняўскаса, падчас якога ён выканаў арыю Атэла з оперы Джузэпэ Вердзі «Атэла». Оперны саліст, больш вядомы за мяжой як Крысціян Бенедыкт, у Беларусі прыняў удзел у канцэрце «Гала-опера», які прайшоў у Вялікім тэатры Мінска.

Міністр культуры Літвы Сімонас Кайрыс пасля гэтага выступлення заявіў, што рашэнні саліста «не паддаюцца разумнаму сэнсу», і што яны яго шакавалі. Па словах Кайрыса, у Вішняўскаса цяпер няма дамоў з установамі культуры Літвы. 

Чытайце таксама:

Вядомы літоўскі тэнар выступіў у Мінску і выклікаў скандал 

Клас
3
Панылы сорам
9
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3