Падчас званка ва ўпраўленне журналіст «Флагштока» назваўся бацькам дзіцяці, які вучыцца ў адной з гомельскіх школ. Галоўны спецыяліст аддзела выхаваўчай і сацыяльнай работы Святлана Лучкова пацвердзіла, што забароны сапраўды існуюць. Іх падрабязнасці бацькам павінны расказаць падчас найбліжэйшага бацькоўскага сходу. 

Пры гэтым канкрэтнага спісу рэкамендацый чыноўніца агучыць не змагла:

«Я магу вам сказаць, што гэта, вядома ж, героі мультфільмаў, якія распаўсюджаныя на агульнанацыянальным тэлебачанні. Гэта героі беларускіх і рускіх народных казак. Але не імпартныя героі, якія не адпавядаюць беларускім каштоўнасцям. Чалавек-павук — гэта не беларускі герой».

На ўдакладняючае пытанне аб тым, якое дачыненне да беларускіх каштоўнасцяў маюць расійскія героі, чыноўніца паведпміла, што ў гэтым выпадку гаворка ідзе пра герояў савецкіх мультфільмаў.

Чыноўніца з упраўлення адукацыі таксама пацвердзіла, што святкаванне Хэлоўіна ў беларускіх школах з гэтага часу будзе забаронена:

«Хэлоўіны ў дзяржаўных установах не праводзяцца. У сувязі з тым, што ўсё ж такі праводзіліся Хэлоўіны, але не як грамадскае, грандыёзнае мерапрыемства, праводзіць гэтыя «святы» не дазволена».

Адказнасць за правядзенне забароненых святаў і выбар «правільных» дзіцячых касцюмаў, па словах чыноўніцы, будзе ўскладзена на кіраўнікоў устаноў адукацыі.

У лісце, разасланым Жлобінскім аддзелам адукацыі, пазначана, што забарона праводзіцца на падставе даручэння Савета Міністраў, зробленага 30 лістапада 2022 года. А таму да такіх мер, як выглядае, падштурхнуў данос сумна вядомай гродзенскай актывісткі Вольгі Бондаравай і іншых падобных дзеячаў. Раней праходзіла інфармацыя, што яна пачала вайну з Хагі Вагі.

Клас
2
Панылы сорам
55
Ха-ха
12
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
14