«Мне вельмі прыемна, што пра мяне клапоцяцца, гэта надае мне сіл, пераконвае ў маёй праваце і напаўняе мяне рашучасцю. І гэта дапамагае мне прыняць правільнае рашэнне і нічога не баяцца. Ні аб чым не шкадую і ведаю, што права на маім баку.

У мяне тут шмат вольнага часу, самі разумееце. І я шмат думаю, абдумваю ўсё, што трэба зрабіць і сказаць. Адчуваю сябе спакойнай і ўпэўненай дзякуючы падтрымцы людзей, якія жадаюць мне дабра і падзяляюць мае каштоўнасці.

…Хаджу на шпацыр кожны дзень, дыхаю свежым паветрам. Вельмі прыемна хадзіць па свежым белым снезе».

Падтрымайце Наталлю грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі:

СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Наталля Алегаўна Дуліна

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?