Мастацкая праца будзе рэалізаваная насупраць пасольства Беларусі, якое стала сімвалам рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі. Партрэт Бяляцкага будзе глядзець на амбасаду з фасада прагімназіі Сімона Даўкантаса.
Ініцыявала праект Міністэрства замежных спраў Літвы, «Вясна» з задавальненнем і падзякай падтрымала яго, а за рэалізацыю ўзяліся мастакі з лабароторыі «Kiaurai sieńs» і калектыву «Gyva Grafika».
«Гэта не толькі магчымасць увекавечыць выдатную асобу, але і магчымасць пагаварыць пра тое, што хвалюе мяне і многіх свабодалюбных людзей па ўсёй Літве», — кажа Ліна Шліпавічутэ, аўтарка працы і кіраўніца «Kiaurai sieńs».
Працу над фрэскай плануюць скончыць да серады. Жыхароў Вільні і гасцей горада запрашаюць паназіраць за працэсам.





