Фота: BBC Food

Фота: BBC Food

Каб згатаваць канапэ з беконам і яйкам, вам спатрэбіцца:

  • 150 грамаў мукі
  • 100 грамаў халоднага масла, нарэзанага на кубікі
  • 1 узбітае яйка + 2 вараныя і ачышчаныя яйкі
  • 2 сталовыя лыжкі сланечнікавага алею
  • 4 тонкія палоскі бекону без скуры, нарэзаныя на кавалкі даўжынёй 5 сантыметраў
  • 4 сталовыя лыжкі маянэзу
  • соль і молаты чорны перац
  • 6 перапяліных яек (вараных і ачышчаных)
  • лісце рукалы
  1. Каб зрабіць цеста, змешвайце муку і масла ў кухонным камбайне ці ў блэндары, пакуль яны не стануць падобныя да паніровачных сухароў.
  2. Пакуль камбайн яшчэ працуе, дадайце ў цеста ўзбітае яйка і працягвайце ўсё перамешваць, пакуль сумесь не пачне збірацца ў шар. Рукамі сфармуйце з яе шар і прыпляшчыце яго.
  3. Раскачайце цеста на пасыпанай мукой працоўнай паверхні і з дапамогай формачкі дыяметрам 7,5 сантыметраў выражце 12 кружкоў. Вазьміце форму для кексаў з 12 выемкамі і пакладзіце ў кожную з іх па кружку з цеста.
  4. Накаліце цеста відэльцам і адпраўце ў маразілку на гадзіну.
  5. Разагрэйце духоўку да 200 градусаў.
  6. Выпякайце формы з цеста на працягу 15—18 хвілін ці пакуль яны трохі не падрумяняцца і не прапякуцца. Дастаньце з духоўкі і перакладзіце на рашотку, каб астудзіць.
  7. Каб зрабіць начынку, разагрэйце алей у невялікай патэльні з антыпрыгарным пакрыццём і смажце ў ёй бекон на сярэднім агні па 1—2 хвіліны з кожнага боку да з’яўлення хрусткай корачкі. Высушыце бекон ад тлушчу на папяровай сурвэтцы ці рушніку.
  8. Разамніце курыныя яйкі з маянэзам, дадайце соль і чорны перац на смак, перамяшайце.
  9. Выкладзіце сумесь лыжкай у свежаспечаныя формачкі для тарталетак.
  10. Перапяліныя яйкі разрэжце напалову і пакладзіце на кожную тарталетку па палове яйка. Дадайце кавалак бекону і ўпрыгожце рукалай.

Рэцэпт на выхадныя. Блін па-фінску

Пяць памылак, якія не даюць вам зварыць смачны суп

Рэцэпт на выхадныя. Лімонныя кексы — простыя, прыгожыя, смачныя

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3