Па словах Арастовіча, УСУ неаднаразова білі па высокіх расійскіх начальніках, якія заязджалі на ўкраінскую тэрыторыю. «Украінскае кіраўніцтва — без сантыментаў: ёсць цэль — значыць бʼюць», — сказаў ён.

«Герасімаў быў у Ізюме, і мы білі па Герасімаву. Мы накрылі штаб, у якім ён быў, разнеслі ўвесь, у нуль, там загінула дастатковая колькасць старшых афіцэраў, аховы і гэтак далей, але ён паспеў адʼехаць крыху раней», — распавёў Арастовіч.

«Вось Пуцін будзе ў Мінску, ударыце па Мінску?» — спытаў Фейгін.

«Мінск — гэта ж Беларусь. Мы не робім нічога, каб уцягнуць Беларусь у вайну, каб даць нагоду», — адказаў Арастовіч.

Па яго словах, гэта не пытанне сантыментаў. «Мы проста практычныя. Мы мэты і задачы нашы вырашаем і сродкі падбіраем у залежнасці ад таго, ці працуюць гэтыя сродкі на дасягненне мэтаў. Знішчэнне Герасімава разам са штабам працавала на дасягненне мэтаў — як мінімум збівала тэмпы расійскага наступу. Удар па Мінску, па Пуціне — невядома дакладна, дзе Пуцін будзе знаходзіцца, без гарантыі, накрываем мы яго, не накрываем — гэта будзе ўдар па сталіцы Беларусі, дружалюбнага нам народа, які акупаваны часткова расійскімі войскамі пры патуранні рэжыму, які цяпер кіруе Беларуссю. А не дай Бог загіне беларус мірны, чаго мы даможамся? Пуціна не забʼём, беларусы мірныя загінулі, і Пуцін скажа Лукашэнку: бачыш, я ж табе гаварыў. А Лукашэнка скажа сваёй арміі і народу: я ж вам гаварыў, давайце помсціць украінцам. І чаго мы дасягнём?»

На пытанне Фейгіна, што будзе, калі ўсё ж пачнецца ўварванне з боку Беларусі, Арастовіч адказаў, што на вайне як на вайне і тады гэта будзе іншая справа.

«Нават калі яны 19-га [снежня] прымуць рашэнне аб нападзе, рыхтавацца да нападу яны будуць месяцы два, а можа быць, і ўсе тры», — выказаў меркаванне Арастовіч.

СТБ: Расія нават цвіка зрабіць не можа, а Пуцін чалавек з асаблівасцямі

Стась Карпаў: Беларусь — ідэальны прыклад таго, што здараецца з краінай, дзе рускім даюць усё, чаго яны патрабуюць

Увосень колькасць палітычных затрыманняў вырасла ў тры разы. Ёсць некалькі тэндэнцый

Клас
84
Панылы сорам
4
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
8