На фота Марыі Бартош — сядзіба ў 2021 годзе
На фота з суполкі poshyk.info — сядзіба сёння
У XIX стагоддзі Лейба Стругач валодаў вінаробна-дражджавым заводам, быў акцыянерам Лідскага піваварнага завода, рыжскага акцыянернага таварыства «Дрожджы». Лейба жыў у сваёй сядзібе да апошніх дзён, пахаваны ён на могілках у Ашмянах. Пасля яго смерці ў 1906 годзе справу бацькі працягнулі сыны Абрам і Давід. Перад Першай сусветнай «Таварыства Л. Стругача» ўваходзіла ў трыццатку самых паспяховых на Беларусі.
Сядзіба ўяўляла сабой двухпавярховы атынкаваны драўляны дом у стылі мадэрн з балконамі і адкрытай верандай. Дом дапаўнялі ўнутраны двор, басейн, сад, кветнікі, гаспадарчыя пабудовы, брама з калонамі, каменны мур. Былі тут стайня, свіран, дом для рабочых, лямус.
Абрам і Давід загінулі ў Другую сусветную. За савецкім часам у іх сядзібе жылі людзі. Апошнімі жыхарамі былі сем'і настаўнікаў, бо сядзіба належала мясцоваму аддзелу адукацыі.
Цяпер у сядзібы новы гаспадар.
«Тут жыла сястра маёй бабулі». Фантастычная гісторыя пакупкі стагадовай сядзібы пад Ашмянамі





