Скрыншот: відэа з ютуба Цемры
Мастачка прысвяціла працу беларускім палітычным зняволеным.
«Гэтай працай я праяўляю сваю салідарнасць і выказваю захапленне сілай духу і годнасці, з якімі людзі праходзяць гэта цяжкае выпрабаванне. Беларусам, захопленым у турэмны палон за сваю чалавечнасць у барацьбе за свабоду», — напісала яна.
Цемра — мастачка родам з Гродна, цяпер жыве ў Варшаве. Такі псеўданім яна абрала, бо большая частка яе творчасці адлюстроўвае непрыгожы, цёмны бок чалавечага жыцця. Яе працы — пранізлівае, рэзкае выказванне пра актуальныя падзеі і тэмы, звязаныя з нацыянальнай ідэнтычнасцю, траўмай, культурай спажывання.
Эпатажная мастачка Цемра — пра творчасць, лёс вышыванкі з графіці і бойкі з бяздомнымі на сметніцах





