Святлодыёдную канструкцыю, афіцыйная назва якой «Падвойнае сэрца», дэмантавалі. Рабочыя распавялі, што інсталяцыя вернецца на месца, калі яе адмыюць ад «дыскрэдытуючых» надпісаў.

Арт-аб'ект, прысвечаны пабрацімству Пецярбурга і Марыупаля, паставілі на Палацавай плошчы менш за тыдзень таму. Тады пісалася, што ён выклікаў неадназначную рэакцыю жыхароў горада — многія лічаць сэрца з назвай разбуранага падчас баёў горада недарэчным.

Такую ж святлодыёдную канструкцыю яшчэ ў канцы верасня ўлады Пецярбурга адправілі ў Марыупаль.

У маі губернатар Пецярбурга Аляксандр Бяглоў дамовіўся аб пабрацімстве горада з захопленым Марыупалем і паабяцаў аднавіць яго інфраструктуру. Фінансаваць аднаўленчыя работы будуць у тым ліку з бюджэту Пецярбурга.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?