Усе даныя слаўнага, але ўжо састарэлага браўзера аўтаматычна перанясуцца ў Microsoft Edge. У іх лік уваходзяць cookie, кэш, паролі і іншае.

У чэрвені 2022-га кампанія ўжо выдаліла Internet Explorer 11 з усіх версій Windows, акрамя Windows 10 LTSC, Windows 8.1 і Windows Server.

Падтрымка Internet Explorer на Windows 7 і Windows 8/8.1 можа завершыцца яшчэ раней — 12 студзеня 2023 года.

У Microsoft заявілі, што будуць прасоўваць і развіваць толькі новы Microsoft Edge на базе Chromium.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?