Фота: Белсат

Фота: Белсат

ДзяржСМІ бядуюць, што Герасіменя і Апейкін былі апавешчаныя належным чынам, але ў суд не з'явіліся. Санкцыя па гэтым артыкуле — да пяці гадоў зняволення.

Паведамляецца, што неаднаразовыя заклікі да міжнародных арганізацый прывялі да адмены некаторых спартыўных мерапрыемстваў на тэрыторыі Беларусі. Таксама была нанесена шкода нацыянальнай бяспецы Беларусі ў палітычнай і сацыяльнай сферах. Наогул урон ацэньваецца ў 853 тысячы рублёў.

У прыватнасці, быў адменены чэмпіянат Еўропы па веласіпедным спорце на трэку. Як растлумачыў дырэктар Белспортазабеспячэнне (арганізатар міжнародных мерапрыемстваў, якія праводзяцца на тэрыторыі Беларусі) Максім Азановіч, які выступае прадстаўніком грамадзянскага пазоўшчыка, установай быў аплочаны ўнёсак 200 тыс.еўра ў сувязі з намерамі краіны правесці гэты чэмпіянат. У далейшым ад еўрапейскіх структур было атрымана ліст з інфармацыяй аб адмене мерапрыемства, пры гэтым ўзнос не вяртаўся.

Акрамя таго, сцвярджаецца, што Герасіменя і Апейкін агучвалі заклікі не дапускаць спартсменаў беларускай зборнай да спаборніцтваў, у тым ліку на Алімпійскія Гульні, пад дзяржаўным сцягам. «Яны прапаноўвалі спартсменам рыхтавацца за межамі краіны, абяцаючы фінансавую падтрымку», — гаворыцца ў абвінавачванні.

Таксама на мінулым тыдні пачаўся суд над адміністратарамі «Чорнай кнігі Беларусі».

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1