Беларусь купляла ў 2022 годзе газ па 128 даляраў за 1000 кубаметраў.
Аляксандр Лукашэнка нядаўна выказваўся за тое, каб цэны на газ былі яшчэ меншыя, г.зн. на ўзроўні ўнутрырасійскіх.






Мінск і Масква пакуль не ўзгаднілі цану на расійскі газ на 2023 год, перамовы працягваюцца, паведаміла Міністэрства энергетыкі Беларусі.