Фота: ДАІ
26-гадовы кіроўца «Фіята» рухаўся па вуліцы Казінца і наехаў на 16-гадовую дзяўчынку, якая пераходзіла дарогу па рэгуляваным пешаходным пераходзе на зялёны сігнал святлафора.
У выніку ДТЗ непаўналетняя атрымала траўмы і была дастаўлена ў бальніцу.
Па словах кіроўцы легкавушкі, ён не заўважыў змену сігналу святлафора на забараняльны з-за яркага сонца.