«Таксама на Стаўцы [у нядзелю Зяленскі правёў стаўку вярхоўнага галоўнакамандуючага] падрабязна абмеркавалі граніцу. Абарона граніцы як з Расіяй, так і з Беларуссю — гэта таксама пастаянны прыярытэт. Рыхтуемся да ўсіх магчымых абарончых сцэнароў.

Хто б і да чаго ні схіляў Мінск, гэта ім таксама не дапаможа, як і ўсе іншыя хворыя ідэі ў гэтай вайне супраць Украіны і ўкраінцаў», — сказаў Зяленскі.

Акрамя гэтага, ён зноў звярнуўся да партнёраў Украіны з просьбай дапамагчы поўнасцю абараніць ўкраінскае неба сродкамі СПА.

Раней камандуючы Аб'яднанымі сіламі УСУ генерал-лейтэнант Сяргей Наеў заявіў, што падчас візіту прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна ў Беларусь гаворка пойдзе пра больш шырокае прыцягненне ўзброеных сілаў Беларусі да вайны супраць Украіны, у тым ліку на сушы.

Клас
13
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1