Фота: hcdinamo.by
Хакейны клуб афіцыйна не паведамляў аб падпісанні пагаднення, аднак на афіцыйным сайце «зуброў» у раздзеле «Партнёры» з'явілася згадка кампаніі, заўважыў «Прэсбол».
Раней генеральным спонсарам «Дынама» быў «Беларуськалій», згадак пра кампанію цяпер на сайце клуба няма.
«Газпрам-экспарт» — даччыная кампанія «Газпрама», найбуйнейшы ў свеце экспарцёр прыроднага газу. Кампанія раней была спонсарам рыжскага «Дынама», якое пасля пачатку ваенных дзеянняў ва Украіне адмовілася ад удзелу ў КХЛ.





