Міхаіл Фоцін. Скрын відэа
«Я там шмат што сказаў. Усё залежыць ад таго, як змантавалі. Па-рознаму можна змантаваць матэрыял, які вы атрымліваеце», — так на пытанне адказаў Фоцін.
А вось «Базе» Міхаіл Фоцін заявіў, што відэа, на якім ён гаворыць пра павелічэнне тэрміну службы, было запісана два гады таму.
Але ж на відэа ваенкам таксама сказаў пра ўступленне ў НАТА «паўночных суседзяў» Расіі, менавіта гэтым ён тлумачыў неабходнасць вяртання да двухгадовай тэрміновай службы. Фінляндыя і Швецыя падалі заяўку на ўступленне ў альянс у 2022 годзе.
У тэлеграм-канале Мінабароны РФ зʼявілася абвяржэнне слоў Фоціна. «У цяперашні час якіх-небудзь змяненняў заканадаўства Расійскай Федэрацыі ў частцы, якая тычыцца змены тэрмінаў ваеннай службы па прызыве, Мінабароны Расіі не прапануецца», — гаворыцца ў заяве, падпісанай ваенкамам Маскоўскай вобласці Аляксеем Астахавым.
Інтэрв’ю з Фоціным выдалілі з ютуба.





