«Я сумняваюся, што Расія зможа сабраць сілы такога памеру за гэты час, тым больш належнай якасці», — напісаў Ходжэс у Twitter.

Так генерал адказаў Валерыю Залужнаму на яго словы ў інтэрвʼю выданню The Economist.

У ім галоўнакамандуючы УСУ сказаў: «Расіяне рыхтуюць каля 200 тыс. новых салдат. Я не сумняваюся, што яны зноў пойдуць на Кіеў».

На думку Ходжэса, апошняя частковая мабілізацыя ў Расіі была правальнай.

Ён таксама дадаў, што перабольшанне патэнцыялу новых расійскіх наступальных аперацый іграе на карысць тым, хто шукае адгаворкі, каб не падтрымліваць Украіну.

Па стане на канец жніўня 2022 года, па даных ГУР, Расія прыцягнула ў вайне супраць Украіны каля 160 тысяч вайскоўцаў, не лічачы Расгвардыю.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?