Выява: Dell

Выява: Dell

У мінулым годзе кампанія Dell заінтрыгавала карыстальнікаў ноўтбукаў сваёй канцэпцыяй Luna — спробай стварыць устойлівы ноўтбук з меншай колькасцю вінтоў і выкарыстоўваючы кампаненты, якія лягчэй мадэрнізаваць і перапрацоўваць. У гэтым годзе Dell прасоўвае гэтую канцэпцыю яшчэ далей. Іх апошнюю прыладу Luna можна цалкам разабраць прыкладна за 30 секунд. Няма ніякіх кабеляў і вінтоў, пра якія трэба турбавацца, паведамляе Engaget.

Як гэта можа быць? Dell распрацавала цалкам модульную канструкцыю, у якой кожны кампанент лёгка прышчоўкваецца і адшчоўкваецца. І гэта не проста маркетынгавы крок: як бачым на відэа ніжэй, супрацоўнік Dell сапраўды лёгка разбірае прыладу. Гэта настолькі ж проста, як даставаць і ўстаўляць SIM-карту ў тэлефон.

У новым ноўтбуку ёсць месца для вентылятара CPU, што дазваляе размяшчаць больш магутныя працэсары.

Складанне і разборка прылад Luna на часткі можа ажыццяўляць і робат. Пры гэтым магчымае адначасoвае тэставанне асобных частак: адны з іх зношваюцца часцей, другія — радзей. Скажам, калі вы ў асноўным выкарыстоўвалі свой ноўтбук на стале з вынасной клавіятурай, яго ўбудаваная клавіятура праслужыць даўжэй.

Выява: Dell

Выява: Dell

Але хоць і малаімаверна, што такі ноўтбук хутка пойдзе ў масавую вытворчасць, сам факт яго вынаходства паўплывае на распрацоўку новых мадэляў Dell. Новы канцэпт можа паўплываць на зрух у галіне ў цэлым — у бок аптымізацыі матэрыялаў для наступнага паўторнага выкарыстання, рэканструкцыі або перапрацоўкі.

Кампанія таксама прасоўвае свае ініцыятывы больш экалагічнага развіцця рознымі іншымі спосабамі, напрыклад, скарачаючы адкіды ад упакоўкі або вывучаючы ўжыванне перапрацаваных матэрыялаў.

Клас
19
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
0