Фота: pickpick.com
Калі прагназуецца падзенне тэмпературы, галалёд, то, каб люстэркі ў машыне не замярзалі, проста вазьміце поліэтыленавы пакет і шчыльна абвяжыце іх.
Такім чынам паверхня люстэрка будзе абароненая ад снегу і лёду. Толькі памятайце, што абвязваць трэба менавіта сухія люстэркі, таму пратрыце іх анучай перад тым, як завязваць пакет.
Аўтамабіль з пакетамі на вокнах можа выглядаць трохі дзіўна, але, дзякуючы гэтаму лайфхаку, вы сэканоміце некалькі ранішніх хвілін.
Некаторыя, каб вокны і люстэркі не пацелі, праціраюць іх сырой бульбай або цыбуляй. Пена для галення працуе такім жа чынам.
Каб шкло не пацела зімой знутры, зрабіце паглынальнік вільгаці. Самая простая канструкцыя — гэта шкарпэтка, напоўненая соллю, содай, спітай кававай гушчай ці… напаўняльнікам для каціных туалетаў.
Чытайце таксама:
«За 100 000 даляраў можна ўсе машыны прадаць, але я не прадаю». Гродзенец сабраў унікальную калекцыю рэтрааўтамабіляў
Машына збіла лася. Ён зрабіў сальта ў паветры і пабег далей ВІДЭА





