Фота: Vida Press
За 495 млн даляраў Літва купляе ў ЗША 8 мабільных ракетных комплексаў HIMARS, а таксама некалькі тыпаў ракет, у тым ліку ракеты далёкага радыуса дзеяння, якія дасягаюць цэляў на адлегласці 300 кіламетраў.
Першыя сістэмы HIMARS Літва павінна атрымаць у 2025 годзе.
Правесці гэтую здзелку Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША дазволіў у лістападзе.
Для параўнання — вайсковы бюджэт Беларусі ў 2022 годзе меў скласці 1,81 мільярдаў рублёў, гэта каля 720 мільёнаў даляраў.






і куды ж гэтыя ракеты будуць скіраваныя? няўжо на маскву? (≈ 800 км)